Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая была вымушана пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Польшчы, атрымала ў Празе прэмію «Гісторыі беззаконня».

Названая чэшская прэмія прысуджаецца асобам, якія актыўна супраціўляліся камуністычнаму рэжыму, займалі мужную пазіцыю і заслугоўваюць за гэта павагі і прызнання. Пераможцаў штогод выбірае студэнцкае журы. З 2020 года гэтая ўзнагарода таксама прысуджаецца за межамі Чэхіі.
У 2021 годзе яе атрымалі Паліна Шарэнда-Панасюк, Ксенія Сырамалот і Мікіта Емяльянаў за тое, што былі неабгрунтавана зняволеныя і праявілі надзвычайную мужнасць у змаганні за свабоду і правы чалавека ў Беларусі.
У прамове лаўрэаткі Паліны Шарэнды-Панасюк прагучалі гісторыі смелых беларускіх жанчынаў, якія знаходзяцца за кратамі.






