BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пасля заканчэння тэрміну не выйшла на волю. На запыт маці Паліны да намесніка начальніка калоніі, чаму, пачула, што яе ў калоніі няма, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:

– Яе прыехалі сустракаць родныя, чакалі доўгі час. Пазней маці павезлі на сустрэчу з намеснікам начальніка калоніі, ёй сказалі, што па лініі калоніі няма. Яшчэ 19 траўня была этапаваная, але куды адмовіліся казаць.

Паводле праваабаронца “Вясны” Алега Мацкевіча, пакуль цяжка казаць, але такія дзеянні гэтай бесчалавечнай сістэмы сведчаць пра дрэнны сцэнар:

– У гэтай сістэме працуюць людзі, якія катуюць людзей. Прыпісваць ім чалавечы якасці я б не стаў. Магчыма найгоршы варыянт – гэта завядзенне новай крымінальнай справы і працяг катаванняў над Палінай і як мінімум яшчэ год зняволення.

Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім следчым ізалятары.

Беларускае Радыё Рацыя