BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе яшчэ год за кратамі

13 снежня ў Гомельскім абласным судзе была разгледжаная апеляцыйная скарга палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.

Рашэнне Рэчыцкага раённага суда засталося без змяненняў, а скарга без задавальнення, кажа  муж Паліны Андрэй Шарэнда:

-Нейкіх нечаканасцяў, на жаль, не здарылася. Ранейшы прысуд пакінулі ў сіле. Гэта значыць толькі адно, што  на працягу некалькіх дзён Паліна будзе этапавана ў сумнавядомую калонію № 24 – гэта Зарэчча. І яе чакае чарговы год зняволення, чарговы год пакутаў і здзекаў.   

 Нагадаем, што Паліну асудзілі ўжо трэці раз  па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса – злоснае непадпарадкаванне  адміністрацыі калоніі. Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі рэжыма знаходзіцца з 3 студзеня 2021 года.

Беларускае Радыё Рацыя