Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, супраць якой у Беларусі ўзбудзілі новую крымінальную справу па двух артыкулах, не зважае на чарговае беззаконне адносна яе.

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліну турбуе лёс палітзняволенай Вікторыі Кульшы, жыццё якой у Рэчыцкай калоніі для жанчын-рэцыдівістак на мяжы жыцця і смерці. Паліна ведае стан здароўя Вікторыі і лічыць, што яе неадкладна трэба вызваляць, гаворыць Паліна Шарэнда-Панасюк:
– Вікторыя, наколькі я ведаю, гэта, канешне, не дакладная інфармацыя, што ў 2024 годзе напісала гэтую «памілоўку» менавіта па 411-ым артыкуле. Ім не дастаткова, каб чалавек проста напісаў гэта. Ім патрэбна далейшае развіццё. Усе гэтыя «пакаяльныя відэа», паліванне брудам палітычных актывістаў, гэта дэзінфармацыя адносна таго, што адбывалася ў 2020 годзе. Гэтыя рэчы для Вікторыі непрымальныя.

Вікторыя Кульша
Паводле Паліны, Вікторыя Кульша можа стаць першай памерлай у калоніі палітзняволенай жанчынай. Яе маладую, здаровую жанчыну лукашысцкія цэрберы ўжо фактычна зрабілі інвалідам. Таму трэба прыкласці ўсе намаганні для яе неадкладнага вызвалення.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






