BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Шарэнда-Панасюк: Там усё горшае, што ёсць у чалавеку, толькі ўдасканальваецца

Беларускія жаночыя калоніі ў народзе называюць канцлагерамі, асабліва што тычыцца жанчын- палітвязняў. Жорсткія ўмовы ўтрымання расчалавечваюць, адымаюць здароўе, дэмаралізуюць жанчын, а не дапамагаюць тым, хто трапіў па сапраўднай крыміналцы, – гаворыць былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Па-першае, адміністрацыя калоній складаецца з тых людзей, якія ў прынцыпе не могуць кагосьці выхаваць, бо яны паводзяць сябе нахабна, па-хамску, подла. І таксама рэжым “заточаны” пад тое, каб усё горшае, што ёсць у чалавеку, там яно толькі ўдасканальвалася.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, пытанні жорсткасці ўмоваў, абмежаванасці медыцынскай дапамогі і сацыяльнай адаптацыі закранаюць прынцыпы правоў чалавека. Але правы чалавека для цяперашняй Беларусі – пусты гук. Хаця іх парушэнне выклікае крытыку як з боку беларускіх праваабаронцаў, так і з боку міжнародных праваабарончых структур.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя