BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Шарэнда-Панасюк: Трэба бараніць беларускія незалежныя СМІ

Той момант, калі можна было змяніць сітуацыю ў Беларусі мірнымі сродкамі, мы і дэмакратычны заходні свет, на жаль, прапусцілі.

Але сітуацыя можа змяніцца ў любы момант, і трэба да яе рыхтавацца, кажа былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк:

-Той момант, калі гэтыю хваробу можна было вылечыць мірнымі сродкамі, мінуў. Мы гэты час прапусцілі, прапусціў яго дэмакратычны заходні свет. Можна параўнаць, колькі грошай Расея ўклала ў гэты рэжым – гэта сотні мільярдаў даляраў. І колькі грошай уклаў дэмакратычны свет у дэмакратычны рух Беларусі – гэта непараўнальныя лічбы. Таму мы маем тое, што маем. Зараз трэба бараніць незалежныя СМІ, якія яшчэ застаюцца.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, але людзі, якія рыхтуюцца ці будуць рыхтавацца да кіруючых роляў у будучай Беларусі павінны найперш быць сумленнымі і нацыянальна арыентаванымі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя