Як стала вядома мужу палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэю Шарэнда, Паліна ў месцах зняволення захварэла на панкрэатыт сярэдняй цяжкасці. Яе мучаюць болі ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. У перыяд абвастрэнняў яна страчвае вагу па 10-12 кілаграм. Афіцыйны адказ з Міністрэства замежных спраў Беларусі ў камітэт ААН па дыскрымінацыі жанчын паведаміў, што ўсё абследаванне і неабходнае лекаванне Паліна атрымлівае, кажа Андрэй Шарэнда:
– Хранічны панкрэатыт – з’яўляецца той хваробай, якая разбурае падстраўнікавую залозу і незваротна знішчае тканіны гэта залозы. Гэта вельмі небяспечнае захворванне, якое патрабуе якаснага медычнага агляду, у тым ліку павінна рабіцца і МРТ і УЗІ за кароткія прамежкі часу. Таксама трэба выконваць вельмі добрую дыету. Зразумела, што ва ўмовах калоніі гэта ўсё проста немагчыма.
Нагадаем, што Паліна ў 2021 годзе была пакарана 2 гадамі калоніі агульнага рэжыму. Двойчы ёй падоўжылі тэрмін па году нібы за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Замест выхаду на волю ў траўні бягучага году Паліне збіраюцца трэці раз падоўжыць тэрмін зняволення.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя