BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі ўжо 1300 дзён

1300 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца берасцейская грамадская дзяячка Паліна Шарэнда-Панасюк. Пасля адбытага тэрміна пакарання яна так і не выйшла на волю.

Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк прад’явілі такія артыкулы Крымінальнага кодэксу як Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, Абраза прадстаўніка ўлады, Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.

Грамадскую актывістку з Берасця затрымалі ў студзені 2021 года. За час зняволення неаднойчы была змешчаная ў ШІЗА і ПКТ. Доўгі час да жанчыны не дапускалі адвакатаў і не прымалі перадачы.
Адбыты тэрмін пакарання павінен быў быць скончаны 21 мая бягучага году. Аднак Паліна Шарэнда-Панасюк так і не выйшла на волю. Цяпер утрымліваецца ў СІЗА №3.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя