Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая атрымала ў Чэхіі прэмію «Гісторыя беззаконня», лічыць, што збор гісторый беззаконня чэшскай арганізацыяй “Адзін свет у школах» (JSNS) – гэта вельмі важна, гэта накшталт архіва нацыянальнай памяці.

Каб нашчадкі ведалі, што дыктатары і іх васалы чынілі жудасныя беззаконні, гаворыць Паліна Шарэнда-Панасюк:
-Яна шукае ў Чэхіі людзей, якія займаліся супрацівам камуністычнаму рэжыму ў Чэхаславакіі, яна іх знаходзіць, складае іх жыццярыс. Па гэтых фактах выдаюцца кнігі, артыкулы, здымаюцца дакументальныя фільмы, якія пасля паказваюць студэнтам, школьнікам. І збор такіх гісторый – гэта як прышчэпка наступным пакаленням, каб не паўтарыўся гэты жах таталітарызму, які часам прыходзіць незаўважна. Чэхі робяць вельмі важную справу. Бо зло мае вельмі шмат абліччаў.
Паводле Паліны, тое, што Чэхія звярнула ўвагу на беларускіх палітвязняў і тыя рэпрэсіі, праз якія яны праходзяць, надае сіл палітзняволеным і іх сем´ям. А гісторыі беззаконня не згінуць з памяці нашчадкаў. Таксама не сыдуць у нябыт прозвішчы катаў і іх ахвяр.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя




