BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім СІЗА

Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім СІЗА. Яшчэ 23 ліпеня муж палітзняволенай даведаўся, што Паліну перавезлі з Цэнтру судовых экспертыз у Навінках у невядомае месца. Пасля гэтага вестак ад яе не было.

Праз больш як тыдзень палітзняволеная знайшлася ў СІЗА № 3 у Гомелі. «Паліна нарэшце знайшлася. Не ведаем, колькі доўжыўся чарговы этап, але Паліна ізноў у СІЗА-3 Гомеля. У бліжэйшыя некалькі месяцаў Паліну чакае новы «суд», да якога яна будзе знаходзіцца там. Падтрымайце Паліну паштоўкай! Гэта сапраўды вельмі важна», – напісаў Андрэй Шарэнда ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя