BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У час Рады па правах чалавека ААН здарыўся інцыдэнт

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк выступіла ў Радзе па правах чалавека ААН з заклікам ліквідацыі з Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь артыкула 411, які дазваляе зняволенага трымаць за кратамі пажыццёва і ад якога пацярпела яна сама.

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Гаворыць Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Я закранула праблему 411 артыкула пра тое, што ён ператвораны ў інструмент катаванняў, што ён з’яўляецца эквівалентам пажыццёвага зняволення менавіта для палітычных зняволеных

Падчас сесіі Савета па правах чалавека ААН не абышлося без інцыдэнту з боку прадстаўніка лукашэнкаўскага рэжыму Ларысы Бельскай падчас яе прамовы пра задаволены народ і дэмакратычным рэжыме ў Беларусі, калі Паліна падышла да яе з партрэтамі палітзняволеных, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк

– Мне хацелася, каб вось гэтую лухту, якую яна казала з трыбуны ААН, каб яна гэта рабіла на фоне людзей, якіх яны катуюць, зжываюць са свету.

Са слоў Паліны, Бельская са злосцю вырвала партрэты ў яе з рук і стала пагражаць паліцыяй. Але тым самым перакрэсліла сваю хвалебную оду на адрас дыктатара.

Паводле Шарэнды-Панасюк, такія акцыі, якія выходзяць за фармальныя рамкі, трэба рабіць, каб прадстаўнікі людажэрскіх рэжымаў не пачувалі сябе ў Еўропе вольна. 

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя