Пра гэта на сваей старонцы ў Facebook паведаміў муж жанчыны.
Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Яўген Малалетнікаў.
Кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– Усе хадатайствы Паліны аб праглядзе відэаматэрыялаў далучаных да справы былі адхіліныя. Частку сведкаў не выклікалі: не прыехалі на хадатайствы выкліка ці было адмоўлена, проста зачыталі іхнія паказанні. Суддзя вельмі спяшаўся зрабіць сваю чорную справу, бо суд быў праведзены ў рэкордныя тэрміны. Зразумела, што па нейкай указцы зверху.
Паводле Андрэя Шарэнды, Паліна абвяргала абвінавачванні, але яе суд не чуў. Выглядала яна вельмі дрэнна. Была відаць прыпухласць на руцэ і сінякі.
Нагадаем, Паліна была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы дагэтуль ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.
23 траўня Паліна Шарэнда-Панасюк мелася выйсці на волю пасля адбыцця тэрміну зняволення ў 2,5 года і двух дадатковых тэрмінаў па 1 годзе, даданых судом нібыта за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі». Але замест вызвалення актывістку змясцілі ў Гомельскае СІЗА на час расследаваьня новай крымінальнай справы за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы».