Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк прад´яўлена абвінавачанне яшчэ ў калоніі ў прысутнасці дзяжурнага адваката ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Пасля таго яна была этапавана ў Гомельскае СІЗА №3.

Як стала вядома, з новага году ёй было вынесена мінімум 8 спагнанняў. Яе муж Андрэй Шарэнда лічыць, што яна ўвесь час знаходзілася ў ШІЗА і нават паспела пабываць у памяшканні камернага тыпу, кажа Андрэй Шарэнда:
-З ШІЗА яе выцягнулі на нейкі час, каб зняць гэтае прапагандысцкае відэа. Літаральна праз некалькі дзён яе ізноў вярнулі ў ШІЗА. Бо за паўтара месяца, што пасля відэа, яе паспелі мінімум тры разы змесціць у штрафны ізалятар і паспелі ўкатаць у ПКТ. “Разынка на торце” гэтага ўсяго, асаблівы здзек, гэта ўжо здзек не толькі з Паліны, а з родных яе, ёй адразу сабралі перадачу. Ну і ў СІЗА, канешне, гэтую перадачу не прынялі праз тое, што Паліне ўжо раней хтосьці перадаў больш за 30 кілаграмаў.
Паводле Андрэя, верыць рэжыму Лукашэнкі нельга. Маці Паліны двойчы была выклікана ў калонію, апошні раз на мінулым тыдні, каб падпісаць дакумент пра тое, што гатова прыняць Паліну да сябе пасля вызвалення. Суд прызначыў прэвентыўны нагляд пасля вызвалення.
Беларускае Радыё Рацыя






