BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліну Шарэнду этапавалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі»

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк этапавана з гомельскага СІЗА №3 у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі».

Дарога зноў была вельмі цяжкай у такую спёку, гаворыць муж Паліны Андрэй Шарэнда:

– Атрымліваецца, ці другога ці трэцяга вывезлі, і ўчора прывезлі. Дакладна невядома дзе яна там і як ехала. Усё ідзе так цюцелька ў цюцельку як у мінулым годзе, нічога не змянілася.

За 4 гады зняволення Паліна ШарэндаПанасюк 4 разы праходзіла па пастанове следчых псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Тры разы з іх у Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя «Навінкі». Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк рыхтуюць да падаўжэння тэрміну зняволення яшчэ на год нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя