У гэты раз па арт. 411 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што азначае злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Каб працягнуць знаходжанне за кратамі на чарговы год. Хаця, як стала вядома з ускосных крыніц, Паліна нічога не парушала.

Але ў рэжыма з ёю асаблівыя рахункі, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– Адразу прыехала ў штрафны ізалятар пасля новага году. Яна была там у студзені і лютым. пазней яе выцягнулі, але сказалі – ці здымайся, ці далей пойдзеш. Яе пакінулі ў спакою на месяц, пазней ўзялі, і дааформілі. Паліну не лічаць палітзняволенай а проста закладнікам рэжыму. Просяць рабіць усё, кба яе вызваліць.
Паводле Андрэя Шарэнды, Паліна ўжо двойчы адбыла свой першапачатковы тэрмін. Усё, што адбываецца з Палінай за кратамі – гэта проста жорсткія катаванні не толькі Паліны, а і ўсёй яе сям´і і асабліва непаўнагадовых дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя






