BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў Рэчыцкі ІЧУ

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у кепскім стане, у яе абвастрыўся хранічны панкрэатыт.

Нягледзячы на абвастрэнне цяжкай хваробы і працяг следчых дзеянняў, Паліну этапавалі ў Рэчыцкі ІЧУ з СІЗА №3 Гомеляў, дзе нашмат горшыя ўмовы. Можна сказаць, катавальныя, кажа муж Паліны – Андрэй Шарэнда:

-Там не выдаюць ні пасцельнай бялізны, ні матрацаў, фактычна палітычныя зняволеныя там вымушаныя спаць на шконках з металічных пласцінаў. Ляжаць там практычна немагчыма. І год таму, калі Паліну туды змяшчалі, яна спала проста на падлозе, скардзілася, што там вельмі шмат клапоў, якія ўвесь час не даюць не тое што спакойна спаць, а проста знаходзіцца там у камеры. І год таму, пратэстуючы супраць такіх умоваў утрымання, Паліна аб´яўляла галадоўку.

Паводле Андрэя Шарэнды, Паліна не ўвайшла ў чарговую групу вызваленых, хаця яна падыходзіла па ўмовах да ўсіх  груп па вызваленні. У яе цяжкая хвароба і дома чакаюць непаўнагадовыя дзеці. Ён просіць дапамогі па выратаванні Паліны як у беларускіх праваабаронцаў, так і ў праваабаронцаў міжнародных арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя