Супраць палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк трэці раз узбуджана справа па артыкуле 411 ((злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і трэці раз следчы накіраваў яе на экспертызу ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя “Навінкі”.
Не страшная сама экспертыза, Паліна абсалютна псіхічна здаровая, пра што ёсць даведка першы раз. А страшны сам этап, гаворыць муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– Этап зацягваецца на некалькі тыдняў, а пры такой спёцы гэта проста здзек. Калі чалавека вязуць 2-3 тыдні і пра яго няма ні якай інфармацыі, то вельмі цяжка вытрымаць. У мінулы раз этапы былі мінімальны – 9 сутак, максімальны быў 18 дзён. 18 дзён можа зацягнуцца этап, гэта вельмі цяжка вытрымаць псіхалагічна. А пры спёцы, якая зараз стаіць – проста катаванне.
Паводле Андрэя Шарэнды, першапачаткова Паліна была асуджана на 2 гады калоніі. Падчас адбывання пакарання двойчы працягнулі тэрмін агулам яшчэ на два гады па артыкуле 411.
Беларускае Радыё Рацыя