BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітэмігрантка Валерыя Чарнаморцава звярнулася па дапамогу

Экскурсаводка і даследчыца сталінскіх рэпрэсій просіць дапамагчы ёй стаць афіцыйным гідам па Вільні.

Беларуская экскурсаводка і праваслаўная верніца Валерыя Чарнаморцава шмат гадоў арганізоўвала беларускамоўныя экскурсіі і культурныя мерапрыемствы, дакументавала савецкія рэпрэсіі, праводзіла экскурсіі ў Курапаты. У 2022 годзе яе арыштавалі, пасля некалькіх месяцаў у СІЗА яна атрымала 2,5 гады “хатняй хіміі” і затым была вымушана з’ехаць у Вільню.

Цяпер Валерыя вучыць літоўскую, каб афіцыйна праводзіць экскурсіі ў Літве, але з-за высокай нагрузкі не можа сумяшчаць вучобу з працай і мае патрэбу ў дапамозе для аплаты курсаў, жылля, страхоўкі і навучальных выдаткаў. Збор адкрыты на платформе Bysol.

Беларускае Радыё Рацыя