BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітолага Суздальцава будуць судзіць у Маскве за “крытыку Лукашэнкі”

Лефортаўскі суд Масквы 15 кастрычніка пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітолага, публіцыста Андрэя Суздальцава. З раскладу паседжанняў на адпаведным інтэрнэт-партале вынікае, што справа пачатая за паклёп. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле – пяць гадоў пазбаўлення волі, мінімальнае – грашовы штраф.

Грамадскі дзеяч Раман Юнэман сцвярджае ў сваім тэлеграм-канале, што Суздальцава будуць судзіць “за крытыку Лукашэнкі з прарасейскіх пазіцый”.“Андрэй Іванавіч 13 гадоў працаваў у Беларусі, – напісаў Юнеман – Ён адзін з найлепшых у Расеі экспертаў па гэтай краіне. І ўжо даўно вядомы як пасьлядоўны крытык рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Прычым выключна з прарасейскіх пазіцый: ён цалкам справядліва лічыць, што Беларусь толькі імітуе інтэграцыю і стварэнне Саюзнай дзяржавы, бясконца зацягвае працэс, а на міжнародным роўні беларускія ўлады праводзяць хітрую шматвектарную палітыку, атрымліваючы пры гэтым ад Расеі вялізныя ільготы і скідкі”.