Палітолагу Андрэю Паротнікаву прысудзілі 10 гадоў турмы ва ўмовах узмоцненага рэжыму, — піша тэлеграм-канал «Страна для жизни».

Паводле звестак канала, Паротнікава судзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: здрада дзяржаве; змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу ўлады; садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання; перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў. Суд быў закрытым і прайшоў яшчэ ў канцы 2024 года.
Спецыяліста ў пытаннях бяспекі Андрэя Паротнікава затрымалі ў сакавіку 2023-га ў Расеі і пад аховай прывезлі ў Беларусь.






