Палітуцекачу з Рагачова Дзянісу Дашкевічу забаранілі распараджацца кватэрай. Пра гэта ён расказаў журналістам сайта “Зеркало”.

Пад канец жніўня Дашкевічу выдалі апавяшчэнне са Жлобінскага філіяла Гомельскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. За мяжу дакумент перадалі знаёмыя. У ім паведамляецца, што судовы выканаўца па Рагачоўскім раёне Вікторыя Буднік выдала прадпісанне на забарону здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў у дачыненні да яго кватэры ў Рагачове. Сам Дашкевіч пад пагрозай палітычнага пераследу з’ехаў у Польшчу. Але ў Беларусі застаюцца ягоная жонка і дзеці.
Прычым усе яны жывуць у той самай кватэры. Дашкевіч дапускае, што кватэру могуць арыштаваць. Згодна з законам кватэру не могуць арыштаваць, калі ў чалавека няма іншага жылля. Але ў Беларусі ўсё магчыма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: «Рогачев Онлайн»






