BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязень Дзяніс Івашын чатыры месяцы пазбаўлены тэлефонных званкоў

Палітвязень Дзяніс Івашын чатыры месяцы пазбаўлены тэлефонных званкоў. Пра гэта піша @dzianisivashyn.

– На жаль, і ў гэтым месяцы мы не дачакаліся тэлефоннага званку ад Дзяніса Івашына. Блакада адзінай крыніцы наўпроставай сувязі з ім працягваецца, а мы ды і сам Дзяніс па-ранейшаму не ведаем прычыны, – адзначаецца ў допісе.

У верасні 2022 года Гарадзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пазней Дзянісу ўзмацнілі зняволенне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.