BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязень Дзяніс Івашын напісаў пра змены правілаў у турме

Журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын паведаміў у лісце да сваякоў, што ў жодзінскай турме змяніліся правілы ліставання са зняволенымі: з’явіліся абмежаванні таго, што можна пакласці ў канверт.

Фота: “Зеркало”

Цяпер у лістах да зняволеных забаронена дасылаць налепкі, асадкі і стрыжні да іх. Не дазваляецца дасылаць таксама і лісты з раздрукаванай на іх інфармацыяй. Аднак па-ранейшаму можна дасылаць: чыстыя канверты, лісты паперы, фатаграфіі, паштовыя маркі і чыстыя паштоўкі. Жонка палітвязня Вольга Івашына напісала пра гэта ў сваім фэйсбуку.

Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй, што падобныя правілы існуюць не толькі ў турме №8 г. Жодзіна, дзе зараз знаходзіцца Івашын, але і ў папраўчых калоніях, у прыватнасці №2 і 3, піша “Гарадзенская праваабарона”. Верагодна, такая практыка існуе ва ўсёй пенітэнцыярнай сістэме Беларусі і накіраваная на новыя абмежаванні для палітвязняў, якім давядзецца выдаткоўваць на пакупку тых жа стрыжняў ці асадак грошы з уласных рахункаў.

Беларускае Радыё Рацыя