
Яўгена затрымалі 18 студзеня 2021 у Наваполацку. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Суд над Яўгенам Харашкевічам праходзіў у закрытым рэжыме. Віцебскі абласны суд 16 верасня 2021 года асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі.
Спачатку палітвязень адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі № 17, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. У жніўні 2022 года Яўгену ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у гарадзенскую турму № 1. 17 жніўня палітвязень выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Крыніца: t.me/viasna96