BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязень Пётр Ярмашчук за кратамі ўжо паўгода

Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні адразу па двух палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Палітвязень Пётр Ярмашук быў затрыманы на падставе такіх артыкулаў як арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса – Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і арт. 354 Крымінальнага кодэкса – Распрацоўка, выкарыстанне, распаўсюд або збыт шкоднасных камп’ютарных праграм.

Затрыманы ў сакавіку бягучага года першы раз на тры дні, а пасля паўторна ўзяты пад стражу ў чэрвені. Як вынікае з абвінавачвання, у сакавіку мінулага года мужчына запампаваў з сайта ItArmy of Ukraine некалькі файлаў, якія дазваляюць праводзіць DDoS-напады. Пасля гэтага «не менш за 8 разоў» запускаў на сваім кампутары праграму, па прычыне чаго «парушалася сістэма абароны ад DDoS-атак» і «была парушана праца неўстаноўленых інтэрнэт-рэсурсаў Расейскай Федэрацыі».

Да таго ж яму прадʼявілі ахвяраванні ў памеры 60 $ ініцыятыве BySOL, якая прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем». Пётр Ярмашук знаходзіцца зараз у СІЗА №7 горада Берасця.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.