BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю  раней за тэрмін — магчыма, пасля нядаўняга памілавання. Чалавек, падобны да яго, з’явіўся ў акаўнце аднаго з гарадзенскіх блогераў.

У 2020 годзе быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе.

Ён мае інваліднасць па зроку. За абразу прадстаўніка ўлады, распальванне варожасці і гвалт у дачыненні да службовай асобы яго прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі. У студзені 2023 года на яго завялі новую крымінальную справу — за абразу прадстаўніка ўлады і гвалт у дачыненні да сілавіка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц