Палітвязень Сцяпан Латыпаў у турме захварэў на цынгу.
Гэта захворванне звязанае з нястачай вітаміну С. Пры адсутнасці вітаміну яна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе – за чатыры месяцы. На фоне зніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, кроватачывасцю дзясен, выпадзеннем зубоў, болем у канцавінах.
Нагадаем, у 2021 годзе Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Беларускае Радыё Рацыя