Рэпрэсіі ў Беларусі. Палітвязень Сяргей Спарыш распавёў, што ён не складаў і не падпісваў прашэння аб памілаванні.
Пра гэта Свабодзе паведаміла крыніца, якая прасіла не называць прозвішча ў мэтах сваёй бяспекі. З гэтай інфармацыі крыніца мяркуе, што камусьці з палітвязняў у калоніі прапаноўвалі пісаць такія прашэнні. «Але ягонае рашэнне вось такое», — кажа крыніца.
Паплечніка Мікалая Статкевіча па «Народнай грамадзе» Сяргея Спарыша асудзілі на 6 гадоў зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з удзелам у масавых беспарадках.
Затрымалі Спарыша яшчэ 25 чэрвеня 2020 года. Актывіста трымаюць у папраўчай калоніі № 15 пад Магілёвам, ён заняты на працы па вырабе паддонаў. Вядома, што ў зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы з зубамі, якія дагэтуль вырашыць не ўдалося.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)