BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы

Пяты месяц у камеры-адзіночцы Магілёўскай крытай турмы №4 знаходзіцца палітвязень Уладзімір Гундар. Перапіска абмежаваная. Але суцешыла родных дазволенае раз на месяц тэлефанаванне.

This image has an empty alt attribute; its file name is image-28.jpg

Кажуць сваякі палітвязня:

– Зараз яму выдаюць лекі і нават робяць уколы, што за тры гады не было ні разу ва ўсіх турмах. А так, настрой у яго цяжкі. Ён ужо каторы месяц у адзіночцы сядзіць. І яму ўжо цяжка,  ён перажывае.

Палітвязень Уладзімір Гундар адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2. 10 кастрычніка пераведзены на 3 гады ў крытую Магілёўскую турму №4. Асуджаны да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага  рэжыму па справе «групоўкі Аўтуховіча».

Беларускае Радыё Рацыя