Пра смерць Валянціна Штэрмера — гомельскага прадпрымальніка, якога з палітычных матываў асудзілі і адправілі за краты — стала вядома 20 траўня.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» пазней апублікаваў інфармацыю пра тое, што Штэрмер памёр менавіта ў статусе вязня.
Прадпрымальніка судзіў Гомельскі абласны суд. 2 кастрычніка 2023 году .канчаткова суд прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У 2021–2025 гадах у месцах няволі ў Беларусі памерлі як мінімум восем чалавек, якіх беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнавалі палітычнымі зняволенымі.