Гандаль людзьмі, а не вызваленне палітвязняў насамрэч адбываецца ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка добра разумее, што палітвязні – гэта тавар і трэба яго выгадна прадаць. У гэтым перакананы былы палітвязень, актывіст, блогер Павел Вінаградаў, які прымусова быў дэпартаваны ў Літву:

– То бок гэты тавар, груба кажучы, ляжыць на складзе, яго трэба карміць, ахоўваць, утрымліваць і ад яго адны страты. Натуральна, што хочацца больш выгадна прадаць. І замест таго, каб перагарнуць старонку, як Лукашэнка публічна заяўляў, і выпусціць усіх, яшчэ ён заяўляў, што людзьмі не гандлююць, чамусьці ўсе не выпускаюцца. Выпускаюцца нейкія групы і выпускаюцца яны не проста так, а за нешта.
Грамадскія і міжнародныя чаканні адносна вызвалення прыблізна 100 палітычных зняволеных у Беларусі ўжо ў бягучым месяцы цяпер высокія, што грунтуецца на неафіцыйных паведамленнях аб працяглых перамовах. Многія разглядаюць гэты патэнцыйны жэст як вынік міжнароднага ціску і магчымы сігнал гатовасці рэжыму да дээскалацыі напружанасці з Захадам. У той жа час праваабарончыя арганізацыі скептычна ставяцца да гэтага і падкрэсліваюць, што нават калі вызваленне адбудзецца, сотні іншых усё роўна будуць несправядліва знаходзіцца надалей за кратамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





