BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязні Ігар Шумілаў і Дзяніс Жук сустрэнуць свае Дні народзінаў за кратамі

21 і 23 ліпеня – у такія бліжэйшыя даты палітвязні з Берасцейшчыны за кратамі сустрэнуць свае Дні народзінаў.

А менавіта па крымінальных палітычна матываваных артыкулах былі асуджаныя Ігар Шумілаў і Дзяніс Жук:

– Палітвязень Ігар Шумілаў мае Дзень народзінаў 21 ліпеня. Мужчыне прадʼявілі арт. 369 Крымінальнага кодэкса – Абраза прадстаўніка ўлады, арт. 368 Крымінальнага кодэкса – Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і арт. 367 Крымінальнага кодэкса – Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ігар Шумілаў – інвалід трэцяй групы, актывіст з Баранавічаў. Прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на чатыры гады і шэсць месяцаў. Дасылаць карэспандэнцыі да палітвязня можна ў папраўчую калонію №17.

– Палітвязень Дзяніс Жук вымушана сустракае Дзень нараджэння за кратамі 23 ліпеня. Яму прадʼявілі ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. Затрыманы за жнівеньскія пратэсты 2020 года. Прысуд – чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя