BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Палітвязні павінны самі прымаць рашэнне, ці пісаць заявы на памілаванне”

Палітвязні павінны самі прымаць рашэнне, ці пісаць заявы на памілаванне. Перад імі стаіць задача хутчэй захаваць сябе і выйсці на волю. Ніхто не можа рабіць выбар за тых, хто зараз за кратамі па крымінальных палітычна матываваных артыкулах. У гэтым перакананы былы палітвязень Зміцер Паліенка:

– З аднаго боку, канешне, амаральна прасіць прашэнне пра памілаванне ў ворага, тым больш ведаючы, што ты ні ў чым не вінаваты, бо ўладам толькі гэта і трэба. З іншага боку, цяпер не 2010 год, абставіны зусім іншыя, рэпрэсіі ўзмацніліся як у грамадстве, так і ў няволі.  Такіх рэпрэсій у дачыненні да свайго народу Беларусь, магчыма, увогуле ніколі не бачыла. Палітвязні сядзяць у нечалавечых умовах, іх пазбаўляюць перадач, спатканняў з роднымі, лістоў, яны знаходзяцца ў інфармацыйным вакууме.

Па стане на сёння, 21 лютага, у Беларусі налічваецца 1217 палітвязняў. Большая частка гэтых асобаў асуджаная за падзеі 2020 года.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя