BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязні Сяргей Салоха і Юры Кузьміч сустракаюць Дні народзінаў за кратамі

Сяргей Салоха і Юры Кузьміч – гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны ў бліжэйшыя дні сустрэнуць за кратамі свой Дзень народзінаў, якія выпадаюць на 16 і 18 студзеня.

Палітвязень Сяргей Салоха мае Дзень нараджэння 16 студзеня. Мужчыне былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. Індывідуальны прадпрымальнік з Драгічынскага раёна стаў фігурантам справы аб масавых беспарадках у Берасці 10 жніўня 2020 года адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў. Прысуджана 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дасылаць паштоўкі ці грашовыя пераводы можна ў папраўчую калонію №17.

Палітвязень Юры Кузьміч сустрэне Дзень нараджэння за кратамі 18 студзеня. Яму таксама прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Праходзіў па той жа справе па акцыях пратэсту ў Берасці. Прысуд – 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ліставаць можна ў папраўчую калонію №2.

Беларускае Радыё Рацыя