BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць дзень нараджэння за кратамі

9 і 10 лістапада – у гэтыя бліжэйшыя даты палітвязні з Берасцейшчыны маюць Дзень нараджэння. Гаворка ідзе пра Іллю Верамея і Андрэя Марача:

– Палітвязень Ілля Верамей мае дзень народзінаў 09 лістапада. Мужчыну абвінавацілі ў ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Жыхар Берасця з’яўляецца фігурантам справы, якая была ўзбуджаная пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020 года. Прысуд — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дасылаць лісты можна ў папраўчую калонію №15.

– У сваю чаргу палітвязень Андрэй Марач мае Дзень нараджэння 10 лістапада. Яму прад’явілі абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме. Вырак суда — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №17.

Здымак ілюстрацыйны

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя