BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць

Палітвязня Аляксандра Францкевіча, асуджанага на амаль 17 гадоў зняволення, зноў будуць cудзіць. На гэты раз за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Распачатая крымінальная справа, паведамляюць праваабаронцы.

Актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча затрымалі ў жніўні 2020-га. Судзілі яго ў верасні 2022-га па шматлікіх артыкулах, у тым ліку за «арганізацыю масавых беспарадкаў», «заклікі да санкцый», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Спачатку асудзілі на 17 гадоў зняволення. Пасля Вярхоўны суд у парадку апеляцыі крыху скараціў тэрмін – да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.