BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Аляксандра Кулікова хочуць перавесці на турэмны рэжым

Аляксандра затрымалі 1 чэрвеня 2023 года наўпрост на мяжы па вяртанні з Польшы. Мужчына з’ехаў з Беларусі праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі. 

Спачатку яго асудзілі за каментары ў «экстрэмісцкіх» чатах. А праз некалькі месяцаў яго пачалі судзіць ужо за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за «праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці». У снежні Аляксандру канчаткова прызначылі 4,5 гады зняволення. У сакавіку стала вядома, што пракурор апратэставаў прысуд Кулікову, у выніку чаго яму дадалі да тэрміну 1,5 года.

Стала вядома, што сёння, 1 ліпеня, у Івацэвічах адбыўся суд па замене Аляксандру рэжыма ўтрымання на турэмны. Працэс вёў суддзя Сяргей Кухацкаволец. Вынік суда пакуль невядомы.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20.

вясна