BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Андрэя Будая будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Андрэй — фігурант па гучнай справе ініцыятывы “Буслы ляцяць”, якую прызналі тэрарыстычнай. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Папко 28 верасня 2022 года прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь.

Спачатку палітвязень адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, а пазней быў пераведзены ў бабруйскую калонію № 2. Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА. 

Стала вяома, што 23 верасня ў Бабруйску Андрэя будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. 

Месца ўтрымання: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Вячаслававіч Будай.

вясна