BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Анджэя Пачобута змясцілі ў штрафны ізалятар

Анджэя Пачобута змясцілі ў штрафны ізалятар. За восем месяцаў зняволенаму журналісту не дазволілі ніводнага спаткання і ніводнай перадачы, паведамляе БАЖ.

Паводле праваабаронцаў, практычна ўвесь час зняволення ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку Пачобута трымалі ў памяшканні камернага тыпу. Журналіст адбыў там шэсць месяцаў з чэрвеня 2023-га за адмову ад працы, якую яму па стане здароўя нельга было выконваць. 

У няволі Анджэй Пачобут знаходзіцца ўжо амаль тры гады: журналіста затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гародні. Роўна год таму, 8 лютага 2023 года суддзя Гарадзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык прызнаў Анджэя Пачобута вінаватым і прызначыў яму 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Анджэю Пачобуту прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.