Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над Цімурам Рызапурам распачнецца новы суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Фота “Вясна”
Цімура Рызапура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Берасці. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз – у жывот і чатыры разы – у ягадзіцу. Пазней яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 КК.
Цімуру прызначылі 4,5 года зняволення. Цяпер зноў будуць судзіць.