Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі.
Аляксандра Зіязэтдзінава восенню 2022 года ўжо асудзілі да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL за шэсць месяцаў, як арганізацыю прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Мужчыну прызналі вінаватым у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17. Цяпер стала вядома, што 29 лютага Аляксандра зноўку будуць судзіць у Менскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці.
Цяпер мужчыне пагражае да 15 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.
Беларускае Радыё Рацыя