Палітвязня Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў. Гэта “дыскрэдытацыя Беларусі” і “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, паведамляюць праваабаронцы. Суд пачнецца 21 лютага. Справу будзе разглядаць Менскі гарадскі суд (суддзя — Сяргей Кацэр).

Жонка Ігара Ільяша — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года. Ёй прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў “дзяржаўнай здрадзе”.
Пра затрыманне Ільяша стала вядома ў кастрычніку мінулага года. Сілавікі апублікавалі відэа, дзе журналіст кажа, што раней быў супрацоўнікам тэлеканала “Белсат”, а апошнія гады працаваў фрылансерам і даваў інтэрв’ю СМІ, якія лічацца “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
Беларускае Радыё Рацыя