Сусветная кааліцыя медыяарганізацый One Free Press Coalition сёння апублікавала штогадовы так званы спіс «10 самых надзвычайных» з імёнамі зняволеных па ўсім свеце журналістаў, якія вымагаюць неадкладнага вызвалення. Сярод іх — журналіст Беларускай службы Радыё Свабода Ігар Лосік, які знаходзіцца за кратамі амаль пяць гадоў.

«Спіс «10 самых надзвычайных» звяртае ўвагу на лёсы журналістаў, якія апынуліся за кратамі за імкненне гаварыць праўду. Гэтыя дзесяць выпадкаў адлюстроўваюць і спробы ўрадаў крыміналізаваць журналістыку, задушыць незалежныя медыя і ўтаіць інфармацыю ад грамадскасці», — тлумачыць спіс кааліцыя.
Спіс з’яўляецца вынікам яе супрацы з «Камітэтам абароны журналістаў», «Міжнародным фондам жаночых медыя» і «Рэпарцёрамі без межаў».
Паводле даных «Камітэта абароны журналістаў», на канец 2024 года па ўсім свеце за кратамі знаходзіўся 361 журналіст (для параўнання: 320 – у 2023 годзе).
Беларускае Радыё Рацыя