BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі, зноў засудзілі

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 15 жніўня агучылі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) тром мясцовым жыхарам — Аляксандру Тарасевічу, Змітру Блашчаніцу, а таксама былому палітвязню Пятру Зіневічу.

Фота: t.me/viasna96

Іх асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Аксана Літвінчык прызначыла ўсім калонію — ад аднаго года і шэсць месяцаў да двух з паловай гадоў.  Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім, паведамляе “Вясна”.