BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай крыміналцы

Юрый Зянковіч — юрыст, асуджаны па “справе змоўшчыкаў”. Яго абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзілі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

27 снежня 2022 года ў судзе Мядзеля разглядалася новая справа супраць Юрыя пра “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК). Па пярэдняй інфармацыі, Зянковічу тады дадалі яшчэ паўгода.

Спачатку Юрый адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2, дзе на яго аказваўся ціск. Палітвязень правёў у ШІЗА 8 дзён і абвяшчаў галадоўку. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Цяпер стала вядома, што 7 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва палітвязня пачнуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы” паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.

Крыніца: t.me/viasna96