Суд Заводскага раёна Менска пагадзіўся з абвінавачаннем і прысудзіў Максіма Урбановіча зняволенне ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць крыніцы @belsat. Урбановіча таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму ў закрытай клініцы.

У час следства Максіма абследавалі медыкі і выявілі ў яго крыві рэчывы, якія нібыта даюць падставы меркаваць, што ён хварэў на алкагалізм.
Максім адмовіўся ад адваката і самастойна абараняў сябе на працэсе. Апроч таго, што яго звінавацілі ў парушэнні грамадскага парадку, яму яшчэ прыпісалі суму матэрыяльнай шкоды каля 10 000 даляраў, якую ён нібыта прычыніў, калі спыняўся дарожны рух падчас народных пратэстаў у 2020-м. Максім Урбановіч – брат беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча.






