Мікіта Старажэнка, які звольніўся з працы следчага пасля выбараў 2020 года ў знак пратэсту, ужо амаль тры гады знаходзіцца за кратамі. Паводле сведчанняў былога сукамерніка, пасля затрымання яго моцна збілі.

Мікіта быў асуджаны на 7 гадоў калоніі за перадачу кантактных дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў у адзін з “пратэсных” тэлеграм-каналаў. У снежні 2022 года суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла яму пакаранне і абавязала выплаціць пяць тысяч рублёў кампенсацыі. Цяпер Старажэнка адбывае тэрмін у шклоўскай калоніі. Аднак 11 студзеня суддзя Аляксандр Тараканаў разгледзіць пытанне аб пераводзе яго на турэмны рэжым.