Рэпрэсіі ў Беларусі. Палітвязня Рамана Марусава будуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”.

Раман — кантрактнік з 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, нарадзіўся ў Касцюковічах. Быў затрыманы 23 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі за перадачу інфармацыі BYPOL. Праваабаронцам вядома, што яго збілі пры затрыманні. Адбываць тэрмін Рамана адправілі ў віцебскую калонію № 3. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне. Па рашэнні суддзі Міхаіла Зубені палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. 27 верасня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над ім распачнецца суд за нібыта «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы».
Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Рахманенка. Раману могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя






