Руслана затрымалі 4 чэрвеня 2021 года ў Іўеўскім раёне пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўразвяз. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» у Берасці ў жніўні 2020 года.

Фота: “Вясна”
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Берасця Руслану прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што 1 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца над Русланам за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Віталь Лапко






