BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзіміра Гундара пазбавілі чарговага кароткатэрміновага спаткання

Палітвязня Уладзіміра Гундара ў чарговы раз пазбавілі кароткатэрміновага спаткання нібы за правіннасць.

Праўда, за якую правіннасць не папярэдзілі, сам Гундар таксама не ведае, як стала нам вядома з колаў, блізкіх да сям´і:

– У яго ўжо зноў было нейкае правапарушэнне, з-за якога яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, якое павінна быць яшчэ толькі ў верасні, але наперад яго ўжо пазбавілі. Ён сам не ведае за што. Нават нічога не тлумачылі, проста сказалі, што пазбавілі і ўсё. І нават не ведае на які тэрмін.

Нагадаем, што палітвязень, інвалід 2 групы (адсутнасць нагі) Уладзімір Гундар праходзіў па справе Аўтуховіча. Асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.  Віны сваёй не прызнае.

Беларускае Радыё Рацыя